Зімовыя ўборы ствараюць і выхаванцы тэатра дзіцячай моды. Яго наведваюць каля 150 чалавек ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў у Смалявічах, Жодзіне, Слуцку. Свае вобразы юныя мадэлі – яны ж і дызайнеры – прадстаўляюць, як у нашай краіне, так і за мяжой. Нядаўна яны вярнуліся з італьянскага моднага паказу з першым месцам.